ОТДЕЛ ОБРАЗОВАНИЯ, СПОРТА И ТУРИЗМА
АДМИНИСТРАЦИИ ЛЕНИНСКОГО РАЙОНА Г. ГРОДНО
Полезные ссылки
. 

. 

 

 

Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг и административных процедур отдела образования, спорта и туризма администрации Ленинского района г. Гродно


 

.



 


  


      



 


 

 

З наваселлем, Дзяніс!

Думаю, мала знойдзецца сёння маладых людзей, якіх не хвалявала б жыллёвае пытанне. Гэта можа быць арэнда, купля, будаўніцтва або, у рэшце рэшт, пражыванне з бацькамі. На маральную і матэрыяльную падтрымку мам і тат абапіраецца мноства падросшых дзяцей. Але некаторым юным грамадзянам разлічваць зусім няма на каго. Гэта дзеці-сіроты, чые бацькі або загінулі, або страцілі права так называцца.    

Нашаму сіраце, выхаванцу Гродзенскай спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху, у лютым 2020 года споўнілася 18 год, а ў маі ўжо ўручылі ключы ад уласнай кватэры! Колькі радасці, шчасця было ў вачах хлапчука! Дзяніс здымаў яе на тэлефон, дзяліўся фатаграфіямі з сябрамі, педагогамі. Не мог паверыць, што такі падарунак яму паднясе жыццё пасля заканчэння навучальнай установы! Аднак жыццёвы шлях яго быў нялёгкім.

Дзяніс Б. нарадзіўся ў лютым 2002 года. У трохгадовым узросце ён застаўся без апекі бацькоў, калі яго маці пазбавілі бацькоўскіх правоў. Першага студзеня 2006 года маці Дзяніса трагічна загінула. Звесткі пра бацьку запісаныя з яе слоў. Хлопчык трапіў у Гродзенскі Дом дзіцяці.  З-за праблем са слыхам яго адправілі ў спецыяльную школу-інтэрнат у  г.п. Поразава Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці, якая была рэарганізавана ў 2013 годзе. Так дзіця апынулася ў Гродзенскай спецыяльнай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннем слыху. З гэтага моманту дырэктар установы адукацыі Таццяна Валянцінаўна Солтан, педагогі, бацькі навучэнцаў акружылі сірату клопатам і ўвагай, аказвалі яму ўсялякую падтрымку. Акрамя таго, правы гэтай асаблівай катэгорыі грамадзян выразна прапісаны ў нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь.

Так, напрыклад, згодна з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2005 г. № 73-3 «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў», такім дзецям гарантуецца права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду, ільготных крэдытаў, аднаразовых субсідый і іншых формаў дзяржаўнай падтрымкі для будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылога памяшкання ў адпаведнасці з заканадаўствам, калі яны з'яўляюцца маючымi патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў па падставах, прадугледжанымі заканадаўчымі актамі.

Дзяржава выступае гарантам іх права на дах над галавой і не толькі: яна актыўна дапамагае сіротам адаптавацца ў жыцці, асабліва "на этапе жыццеўладкавання пасля заканчэння ўстановы адукацыі".

У гэтым годзе Дзяніс Б. - выпускнік, пакідае сцены нашай установы і выходзіць у вялікі свет. Асноўная праблема жылля, якая перад ім стаяла, - вырашылася.

З наваселлем, Дзяніс! Гэта падзея азначаецца пачаткам новай эпохі ў тваім далейшым жыцці. Так хочацца, каб акружалі цябе добрыя людзі, дапамагалі і словам, і справай.

Адміністрацыя школы-інтэрната звярталася да педагогаў установы адукацыі, у розныя арганізацыі, да індывідуальных прадпрымальнікаў з просьбай аб аказанні дапамогі ва ўладкаванні кватэры. Такі ўдзел неабходны Дзянісу для больш паспяховай сацыяльнай адаптацыі і інтэграцыі яго ў грамадства.

Знайшліся спагадныя, неабыякавыя людзі з шырокай душой і добрым сэрцам, якія праявілі міласэрнасць і клопат у адносінах да сіраты. Вялікі ім усім дзякуй!

 

 





   . . .   . .  
    .

.

  .

 

   .

 

 

 

     
    . .           
  
         
       .            .  .           
                                                
 

  .

  
           .

     

 

         .  
     .         .  .           

  

 

 

               

               


 

 

Наши координаты:

230023, г. Гродно, ул. Лермонтова, 2,

Vk.com: https://vk.com/grodno_lenroo

Instagram: https://www.instagram.com/grodno_lenroo/

 (0152)62-61-66 E-mail: len_roo@mail.grodno.by 

Яндекс.Метрика