Паважаныя бацькі!
Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. На ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ў Ленінскім раёне г. Гродна створаны ўмовы для навучання і выхавання дзяцей на беларускай мове ў дзяржаўнай установе адукацыі (далей – ДУА) “Сярэдняя школа № 32 г. Гродна” (вул. Ліможа, 11). Па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі прапануем тэлефанаваць дырэктару Шывілька Ж.У. па тэлефоне 78 56 00.
Запрашаем у беларускамоўныя класы!
Наши координаты:
230023, г. Гродно, ул. Советская, 14,
Vk.com: https://vk.com/grodno_lenroo
Instagram: https://www.instagram.com/grodno_lenroo/
(0152)62-61-66 E-mail: len_roo@mail.grodno.by