ОТДЕЛ ОБРАЗОВАНИЯ, СПОРТА И ТУРИЗМА
АДМИНИСТРАЦИИ ЛЕНИНСКОГО РАЙОНА Г. ГРОДНО
Полезные ссылки

 

 

 

 

 

  

Пастаноўка «Цар Ірад»

 

Трэцяга студзеня 2020 года ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Рэспубліка Спадчына» ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Гродна” адбылася незвычайная дзея - дзяцей наведаў незвычайны тэатр, для якога не патрэбныя велізарныя залы, вялікія сцэны, масавая трупа. Усё, што спатрэбіцца - пара акцёраў, некалькі лялек,  скрыня з двума ўзроўнямі. А выступаць можна на кірмашы, на парозе хаты ці пасярод вуліцы ... Без народнага тэатра - батлейкі - яшчэ некалькі стагоддзяў таму было цяжка ўявіць якое-небудзь свята. Аб гэтай даўняй традыцыі добра памятаюць у нашай школе.

У цэнтры залы - батлейка. Гучыць музыка, з'яўляюцца лялькі, спектакль пачынаецца .... Пастаноўку «Цар Ірад» паказалі дзеці, якія наведваюць гурток па інтарэсах «ФЭСТ».

Усе гледачы, затаіўшы дыханне, назіралі, як ажываюць лялькі, зробленыя ўмелымі рукамі ўдзельнікаў гуртка. З пастаноўкі рабяты даведаліся пра гісторыю з'яўлення Іісуса, убачылі жорсткасць цара, які загадаў забіць усіх немаўлят, а потым за свае дзеі трапіў у пекла.

Аднак прадстаўленне складалася не толькі з тэатральнай пастаноўкі. Гледачы прынялі ўдзел у каляднай варажбе, конкурсе на самага кемлівага, пачулі калядныя песні. Як і прынята ў гэтыя чароўныя дні, у паветры лунаў дух радасці і запалу.

 

Аўтар: Буйніцкая С.А.,настаўнік беларускай мовы

     


 

 

Наши координаты:

230023, г. Гродно, ул. Советская, 14,

Vk.com: https://vk.com/grodno_lenroo

Instagram: https://www.instagram.com/grodno_lenroo/

 (0152)74-03-78 E-mail: len_roo@mail.grodno.by 

Яндекс.Метрика