ОТДЕЛ ОБРАЗОВАНИЯ, СПОРТА И ТУРИЗМА
АДМИНИСТРАЦИИ ЛЕНИНСКОГО РАЙОНА Г. ГРОДНО
Полезные ссылки

 

 

 

 

 

  

Свята нацыянальных культур «Беларусь сярод народаў»

 

 

         Усе мы любім святы. Свята – гэта заўсёды  прыўзняты настрой, эмацыянальная ўзрушанасць і  мора  пазітыву.

         У сярэдняй школе №32 г. Гродна  і адбылося такое незвычайнае свята нацыянальных культур «Беларусь сярод народаў», якое захапіла ўсіх прысутных сваёй самабытнасцю, непаўторным каларытам не толькі нашай краіны, але і іншых народаў свету.  У мерапрыемстве бралі ўдзел вучні 1-5 класаў.Завочнае падарожжа пачалося са знаёмства з культурай, традыцыямі і звычаямі самых розных краін: Расіі, Японіі, Кітая, Вялікабрытаніі, Францыі, Грэцыі, Егіпта і, безумоўна, Беларусі. Госці свята змаглі пачаставацца  традыцыйнымі стравамі, прыняць удзел у конкурсах,  інтэрактыўных  гульнях, больш грунтоўна пазнаёміцца з адметнасцю, непаўторнасцю кожнай краіны.

         У беларускага паэта Генадзя Бураўкіна ёсць такія радкі:

         Мы ўсім  сваёй гасціннасцю вядомы,

         Мы беларусы, мы народ такі....

         У гэтым  змаглі пераканацца ўсе госці свята, калі іх запрасілі да “беларускага стала”, які быў самым шчодрым і самым багатым. Самая ганаровая місія прадставіць сваю краіну была ўскладзена на вучняў беларускамоўных класаў.

         Завяршылася свята вялікім  гала-канцэртам.  У актавай зале гучалі песні на самых розных мовах, зачароўвалі самабытныя танцы розных краін. Удзельнікі канцэрта як мага лепш стараліся паказаць культуру сваёй краіны.

         Каб любіць Беларусь нашу мілую

         Трэба ў розных краях пабываць...

         Пазнаёміўшыся з культурамі самы розных краін свету, мы яшчэ раз пераканаліся, што культура наша краіны займае пачэснае месца сярод іншых культур свету.

     


 

 

Наши координаты:

230023, г. Гродно, ул. Советская, 14,

Vk.com: https://vk.com/grodno_lenroo

Instagram: https://www.instagram.com/grodno_lenroo/

 (0152)74-03-78 E-mail: len_roo@mail.grodno.by 

Яндекс.Метрика